Яго пабудзiў невыразны шум, перамяшаны з iзноў расцвеленым болем. Была ўсё яшчэ ноч. Але на ўзроўнi вачэй нешта варушылася, захiнаючы дрыготкае святло ад наглядчыкавага лiхтарыка. Апошнiя словы патанулi ў цемры, грукнулi дзверы. У камеры нехта застаўся! Вязень адчуў, як побач прайшлi дзве калашыны. Нехта варушыўся. Спатыкаўся нават. Куды ўжо ён улез, гэты цяльпук? Было чуваць, як ён дыхае. "Што такое?" Хто з iх сказаў: "Што такое?"

Пэўны час яны вывучалi адзiн аднаго. Калi першы вязень уцямiў, што яму ў кампанiю падсадзiлi таварыша, ён адразу падумаў пра абарону.

Качка! Гэта, вiдаць, падсадная качка. Безумоўна! "Я нiчога яму не скажу", - падумаў ён, i яго раз'ятраныя раны нiбы ўмацавалi ў iм гэтую ўпэўненасць. Ён застагнаў. Другi азваўся з цемры: "Нiчога, нiчога... А ў вас тут зусiм няблага! Дазвольце назвацца? Калье, Жазэф Калье..."

Дзiвак нейкi, напэўна. Але цiкава, як ён выглядае - малы цi высокi, худы цi тоўсты? Ва ўсякiм выпадку - качка. Праўда, наконт парашы ён прыйшоў своечасова. I наконт вады - таксама: ён знайшоў мiсу навобмацак, паднёс да яго губ. "Ды ў вас гарачка, прыяцелю..." Было неяк дзiўна адчуваць у цемры гэтыя рукi без твару.

Што яны абодва падумалi ранiцай, калi агледзелi адзiн аднаго? Гэтая змрочная камера, бруд, збiты, змэнчаны чалавек з рукамi ў кайданах за спiнай адкрывалi новаму вязню ўсю мiзэрнасць становiшча, у якiм ён апынуўся. Першы вязень прыўзняўся на адным баку i пiльна глядзеў на няпрошанага госця - на качку. Нейкi нязграбны дзяцюк, хударлявы, асаблiва ў гэтым зашырокiм адзеннi, i вочы дзiвотныя, далiбог, нейкi пацук... Уражанне ён выклiкаў даволi кепскае. I калi глядзеў на чалавека на матрацы, вусны ў яго дрыжалi. Усю ноч яму давялося спаць на падлозе.



4 из 13