- Таксама не ведаю. Наконт гэтага вы звярнiцеся ў консульствы адпаведных краiн.

- У консульствы? Вы што, ашалелi? Каб прыцягнуць увагу!

Ён з агiдай адсунуў смажанае кураня i цяжка ўздыхнуў:

- Што за эпоха! Вось бы нарадзiцца ў 1830-м i пражыць увесь век без казначэйскага гвалту, без страху, што цябе абрабуюць! А цяпер кожная краiна разбойнiк з вялiкай дарогi... Нават Ангельшчына... Я там прыхаваў некалькi карцiн i габеленаў з разлiкам даставiць iх сюды. I ведаеце, што яны ад мяне патрабуюць? Стопрацэнтную пошлiну за вываз, што раўназначна канфiскацыi... Нас абкрадваюць, дарагi мой пане, як у цёмным лесе, як у цёмным лесе.

Пасля гэтага я выехаў па справах у Калiфорнiю, так i не даведаўшыся, кiм яны сталi: уругвайцамi, венесуэльцамi цi калумбiйцамi. Калi праз год я зноў вярнуўся ў Ню-Ёрк, я запытаў пра iх у пана Рабера, гаспадара "Залатой змяi":

- Скажыце, як Бурдакi? Вы штодня iх бачыце?

- О не! - здзiвiўся пан Рабер. - Што вы? Хiба вы не знаеце? Яна памерла месяц таму назад, вiдаць, ад сардэчнай хваробы, i з таго дня яе муж сюды нi нагой. Не iначай сам захварэў ад перажыванняў.

Я ж уявiў сабе зусiм iншую прычыну. Я паслаў старому спачуванне i папрасiў дазволу яго наведаць. Назаўтра ён пазванiў мне па тэлефоне, каб я прыйшоў. Ён быў вельмi бледны, страшэнна худы, губы белыя, голас як з-пад зямлi.

- Я толькi ўчора дачуўся аб вашым няшчасцi, - прамовiў я, - i з'явiўся неадкладна, каб вам чым-небудзь дапамагчы, бо, апроч смутку i болю пасля такой страты, вы, я ведаю, цяпер i самi ў немагчымым становiшчы.

- Не, не, - запярэчыў ён. - Зусiм не... Можна прывыкнуць... Праз акно мне вiдны прахожыя, праязджаюць аўтамабiлi... I потым, скажу вам шчыра, жывучы так, я нарэшце адчуваю сябе ў бяспецы. Раней, iдучы снедаць, я проста мучыўся... Мала што магло здарыцца за маю адсутнасць... Хоць я ведаў, што там мая жонка, мой бедны друг, але ж яна не любiла брацца за рэвальвер, асаблiва, калi пачало здаваць сэрца. Цяпер я адчыняю дзверы, i чамадан у мяне заўсёды на воку... Перада мной тое, што мне даражэй за ўсё... I пакуты мае акупаюцца... Вось толькi адна бяда - мой бедны Фердзiнанд.



7 из 9