Моруа Андрэ

Пасля вакацый (на белорусском языке)

Андрэ Маруа

ПАСЛЯ ВАКАЦЫЙ

Машына мчалася на вакзал, i малому Алену было весела. Ён нiколi не выязджаў з дому, i думка, што цяпер ён будзе жыць у гарах, паступiўшы ў школу-iнтэрнат, яму падабалася. Таварышы сказалi яму, што там працуюць менш, чым у лiцэi. Ален бачыў дырэктара, калi той прыязджаў у Парыж, i знайшоў, што ён добры, памяркоўны.

- Ведаеш, тата, ён мне сказаў, што зiмой пасля абеду заняткаў у iх няма i вучнi бегаюць на лыжах альбо катаюцца на каньках.

- Спадзяюся, ты возьмешся i за латынь, - уздыхнуў пан Шмiт, - нельга адставаць.

На пероне, убачыўшы паравоз i новыя блiскучыя вагоны, Ален ад радасцi заспяваў. Ён ганарыўся сваiм гарнiтурам бэжавага колеру, скураным чамаданчыкам, цёмнымi шарсцянымi пальчаткамi, а больш за ўсё тым, што адпраўляецца ў падарожжа адзiн разам з бацькам.

- А што мы, тата, рабiць будзем у цягнiку?

- Я з сабой узяў работу, малыш... Ну, а ты? Калi хочаш, я куплю табе iлюстраваны часопiс... Кнiгi пры табе няма?

- Няма, але гэта нiчога... Я пагуляю ў калiдоры...

Ён знiк i хутка вярнуўся, вельмi ўсхваляваны:

- Тата! Тут ёсць мне таварыш!.. Жан-Луi Дзюжарык... Цераз тры купэ... з мамай.

- Што? Едзе вучыцца?

- Ага, але не ў тую школу, куды я, а ў нейкую манастырскую.

- Шкада, што не да пана Бензо, вас было б там двое французаў. Ну, але зрэдку вы зможаце пабачыцца... А пакуль што iдзi да яго, гуляйце разам i не дурэйце.

Бертран Шмiт любiў дзяцей, але не цярпеў, каб яны адрывалi яго ад работы. Ален, заўважыўшы, што бацька паглыбiўся ў сваё, каб не замiнаць яму, паспешна выйшаў. Цягнiк набiраў хуткасць. Пан Шмiт час ад часу кiдаў безуважны позiрк на двух хлапчукоў, якiя хадзiлi паводдаль у калiдоры. Кожнаму з iх было гадоў па дванаццаць. За вокнамi праносiлiся ўзгоркi, рэчкi i безупынна мiльгалi тэлеграфныя слупы. Праз гадзiну Ален вярнуўся, маркотны i ўзрушаны:



1 из 4