
- Безумоўна, - сказаў Бертран. - Але ж ён яшчэ малы... Не разумее.
Яе вочы напоўнiлiся слязамi.
- Што ж мне рабiць? - забедавала яна. - Вы лiчыце, што я павiнна адвезцi яго назад у Парыж, не пакiдаць там? Мой муж разгневаецца... Ён кажа, што я надта пешчу Жана-Луi, а яго трэба загартоўваць... Па-мойму, думка слушная. Жан-Луi - хлопчык вельмi ўражлiвы, выдумляе абы-што... Пасля нашага шлюбу лiчыць, што ён - ахвяра... Гэта няпраўда, няпраўда, але калi дзiця ўваб'е сабе нешта ў галаву...
Мадам Кiрылiна з сынам выйшлi на дзве-тры станцыi раней. Ален глядзеў у акно i доўга маўчаў.
- Тата, - сказаў ён нарэшце, - калi старэйшыя вучнi будуць мяне бiць i я прышлю табе тэлеграму, ты прыедзеш, забярэш мяне, праўда?
Пераклад: Юрка Гаўрук
