
Так у раскошы адвячорка над Агадзiрам, у час вячэрняй прахалоды, якая так доўга была для яго адзiнай чаканай ласкай i адзiным прытулкам, пачалося цараванне Барка. Наблiжаўся час ад'езду, - i ён iшоў, амыты прылiвам дзятвы, як амывала яго некалi даверлiвая атара, i пракладваў у занава набытым свеце сваю першую баразну. Заўтра ён вернецца ў галечу сваёй раднi, прыме адказнасць за столькi жыццяў, колькi, магчыма, i не змогуць пракармiць яго старыя рукi, але ён ужо адчуваў уласную вагу. Як легкакрылы архангел, якому, каб жыць жыццём людзей, давялося б пайсцi на хiтрыкi - зашыць у пояс кавалак свiнцу, гэтак i Барк з цяжкасцю рабiў першыя крокi, прыцягнены да зямлi натоўпам дзяцей, якiм так неабходны вышываныя золатам пантофлiкi.
7
Такая яна, пустыня. Каран - а ён усяго толькi пэўны звод правiлаў гульнi ператварае яе пяскi ў незвычайнае царства. Не будзь гэтых правiлаў, Сахара была б пустэльняй, мiж тым у яе нетрах разыгрываецца таемны спектакль, бурляць людскiя страсцi.
