
- А яны не мараць аб сваёй незалежнасцi, не рвуцца на волю? Як яны адносяцца да губернатара?
- Любяць, я сказаў бы нават, глядзяць, як на бога. Неяк раз я суправаджаў яго ў адно першабытнае племя... Iхнi важак, укленчыўшы перад iм, гаварыў наступнае: "Ты выхоўваў мяне, як лянiвага сына... Ты добра рабiў... Ты прагнаў мой сон... Цяпер я стаў багаты..." Яны здольныя, вы пабачыце, ахвотна вучацца, абы знайсцi падыход... Але трэба быць святым, каб заслужыць iх павагу.
- I што ж, ваш начальнiк святы?
Малады лейтэнант зiрнуў на мяне з усмешкай i ў сваю чаргу запытаў:
- А што такое святы?
- Я не знаю... Чалавек абсалютна чысты, без плям.
- А! Гэта ёсць. Я не знаходжу ў iм заган, нават празмерных захапленняў, за выключэннем, можа, аднаго... Ён iмкнецца да славы, не да якiх-небудзь выпадковых пахвал, а да агульнага прызнання сваiх працоўных заслуг. Яму падабаецца быць адмiнiстратарам, i ён хацеў бы кiраваць тэрыторыямi ў некалькi разоў большымi.
- Як маршал Лiатэй, якi казаў: "Марока? Гэта - мястэчка. Мне патрэбен увесь свет".
- Iменна. Мой начальнiк быў бы страшэнна задаволены, каб яму даручылi кiраваць нашай маленькай планетай... Ён бы рабiў гэта лепш, чым iншыя.
- Але ж ваш святы быў донжуанам.
- Святы Аўгусцiн гэтак жа... Грахi юнацтва... Пасля жанiцьбы ён стаў прыкладам мужчынскай вернасцi... Аднаму богу вядома, колькi ў яго становiшчы было магчымасцей... Я сам, з'яўляючыся, так сказаць, яго ценем...
- Выкарыстоўвалi магчымасцi?
- Я не губернатар, не святы, не жанаты... Стоячы збоку, лаўлю тое, што трапляецца... Пагаворым лепш аб вашым падарожжы, дарагi мэтр. Вы, мабыць, ведаеце, што губернатар надумаўся заўтра суправаджаць вас да вашага блiжэйшага пункта?
