- Так, сапраўды ён абяцаў узяць мяне ў свой асабiсты самалёт. У яго нейкая iнспекцыя на ўзбярэжжы i адкрыццё помнiка. Вы з iм паедзеце?

- Не... Апроч губернатара i вас там будуць мадам Бусар, якая не любiць пускаць свайго мужа лётаць над джунглямi без яе, пiлот i ваенны камендант падпалкоўнiк Анжэлiнi, таксама ўдзельнiк iнспекцыi.

- Я з iм сустракаўся?

- Не думаю, але ён вам спадабаецца... Вiдны, вясёлы... У баявых справах сапраўдны ас... Былы афiцэр разведкi ў Марока, адзiн з вучняў вашага Лiатэя... Зусiм малады падпалкоўнiк, блiскучая будучыня.

- Падарожжа доўгае?

- Ды не! Гадзiна над лесам да самай дэльты, потым кiламетраў сто паўз бераг, i вы на месцы.

Апошнi абед у палацы быў цудоўны. Падпалкоўнiк Анжэлiнi быў запрошаны, каб падрыхтаваць вылет. Ён хутчэй меў выгляд капiтана. Малады з твару, i гарачае сэрца. Ён гаварыў многа i складна; яго выказваннi былi парадаксальныя, часам агрэсiўныя, але сведчылi аб высокай культуры. Пра звычаi туземцаў, iх татэмы i табу ён ведаў больш, чым губернатар, i, на вялiкае маё здзiўленне, мадам Бусар зусiм кампетэнтна яму адказвала. Губернатар слухаў сваю жонку з яўным захапленнем i час ад часу ўпотай кiдаў позiрк на мяне, каб праверыць маё ўражанне. Пасля абеду ён павёў Анжэлiнi i Дзюга ў свой кабiнет, каб вырашыць некаторыя неадкладныя пытаннi, а я астаўся адзiн з "Жызэллю". Яна какетнiчала, i ў гэтай гульнi я ахвотна прымаў удзел, але, як толькi мiж намi наладзiлася давер'е, мадам Бусар спытала пра падпалкоўнiка:

- Якая ў вас аб iм думка? Вам, пiсьменнiку, ён павiнен падабацца. Мы яго вельмi цэнiм. У мужа ён з языка не сыходзiць... А мне, хто жыве тут, як у ссылцы, ён прыносiць каплю свецкасцi i французскага паветра. Пры зручным выпадку вы папрасiце яго пачытаць вершы... Гэта - жывая анталогiя.

- О, цiкава будзе паслухаць у палёце.

- Не, прапелер усё заглушыць.



4 из 14