Больш не кульгавы, не самотны я, З тваiх дарункаў моц iзноў я чую, А прамянiстасць чыстая твая Маленькай частачкай мяне сiлкуе.

Чаго б табе нi пажадаў цяпер, Усё найлепшае ёсць у цябе!

38

Што можа быць для музы цiкавейшым. Калi натхнення столькi ты даеш? Твой вобраз варты, каб пяром найлепшым Яму у гонар быў напiсан верш.

Калi сустрэнеш добрае што ў творы, Сабе самому i падзякуй ты, Бо толькi той, хто змалку не гаворыць, Тваёй не будзе славiць пекнаты.

Дзесятай музай будзь, разоў у дзесяць За тыя лепш, што любяць рыфмачы, Каб твой паклоннiк мог такое здзейснiць, Што памагло б нябыт перамагчы.

Наступны час па праву дасць нам славу: За працу мне, табе за ўзлёт яскравы.

39

Як я праслаўлю вартасцi твае, Калi адна iстота мы з табою, I пахвала для часткi аднае Прыдацца можа самапахвальбою?

Нам паасобна трэба жыць затым, Не называць адзiнствам дружбу нашу. Тады, ў разлуцы, будзе ўсё тваiм, Што пра цябе мая любоў нi скажа.

Гарчэй за ўсё, разлука, ты ў жыццi! Але даюць лятункi нам збавенне, Каб асалоду мы маглi знайсцi I ашукаць самотныя iмгненнi.

Разлука надвая нам дзелiць сэрца, Каб лепш хвалiць таго, хто застаецца.

40

Вазьмi любоў, любiмы мой, вазьмi! Цi будзеш толькi, ўзяўшы, багацей? Любоў, мой любы, знаная людзьмi, Твая i так уся была раней.

Калi любоў, любiмы, ўся твая, Цi вiнавачу я цябе на тым? Дакор адзiн, мой любы, маю я, Што пагардзiў каханнем ты маiм.

Цудоўны злодзей! Грэх дарую твой, I нават той, што скрыўдзiў жабрака. Але любовi крыўды, любы мой, Для нас цяжэй, чым ворага рука.

Любоў маю прашу я аб адным: - Забi, ды ворагам не будзь маiм!

41

Калi мне ў сэрцы месца не стае, А захапленне змусту прынясе, I маладосць i прыгажосць твае Даруюць дробныя пахiбы ўсе.

Спакуса ходзiць за табою ўслед, За пекнатой прываблiвай тваёй.



10 из 38