
Нiбыта кветкi ў сонечным святле, Ля ўладара красуюць фаварыты. А згасне сонца ў вечаровай мгле, Нахмурыцца ўладар - i ўсе забыты.
Меў ваявода мноства перамог, Яго iмя гучала, як малiтва. Калi ж апошняй дасягнуць не мог Забыты ён са славаю ўсiх бiтваў.
Маiх заслуг нiхто нiяк не здыме: Любiў, люблю i буду век любiмы.
26
Майго кахання пан! Як твой васал, Бязмежна вартасцям тваiм адданы, Пiсьмовае пасольства я паслаў, Хоць без дасцiпнасцi, але з пашанай.
На жаль, прыдатных слоў я не знайшоў, Каб выканаць пачуццi-летуценнi. Прымi ж маiх гаротнiкаў паслоў I апранi душы сваёй адзеннем.
Магчыма, зоркi, што кiруюць мной, Вядуць мяне у край нязнаны свету, Сваёю прамянiстаю красой Маю адзначаць i аздобяць мэту.
Тады i я прызнаюся у тым, Як шчыра мной ты заўсягды любiм.
27
У цяжкай стоме я шукаю ложак, Каб супачыць i целам i душой. Ды i адтуль iмкнуцца ў падарожжа, Як пiлiгрымы, думкi за табой.
У дальнi край, пад засцiлаю ночы, Цябе шукаючы, лятуць яны. Хоць бачу тое, што сляпога вочы, Але мяне мае мiнаюць сны.
Да дарагога ўсюды ёсць дарога, Рысуе мне замiлавання зрок Твой дзiўны вобраз хараства такога, Перад якiм зiхцiць вясёлкай змрок.
Не маю я спакою праз каханне, Хоць прыйдзе ноч, хоць ранiца устане.
28
Ды як жа мне сваёй пазбыцца стомы, Калi няма патолi мне нiдзе? За мною скруха сцежкаю знаёмай Праз ноч у дзень, праз дзень у ноч iдзе.
Мiж днём i ноччу непрыязнi многа, Але i дружбы ў iх бывае шмат, Калi нясуць мне смутак, i трывогу, I успамiны незваротных страт.
Каб ублагаць i улагодзiць золак, Кажу, што ты зiхцiш яго красой. Калi няма у ночы ясных зорак, Кажу, што ты святлiш яе сабой.
Але штодня цяжэй мая пакута, Але штоночна мой гарчэе смутак.
29
Зняслаўлены людской няпраўдай, лёсам, У неба шлю я смутак горкi мой.
