
* Вiд чарапах.
** Карэтавыя чарапахi (з атрада марскiх).
Чарапахi не выклiкалi ў яго мiстычных пачуццяў, хоць ён цi адзiн год выходзiў у мора з рыбацкiм гуртом лавiць iх. Ён шкадаваў iх усiх, нават гiганцкiх, падобных на велiзарныя куфры чарапах*, гэткiх доўгiх, як ягоная лодка, а вагою - з тону.
* Луты, скурыстыя чарапахi.
Бальшыня людзей як бы пабойваецца чарапах, бо чарапашае сэрца гадзiнамi б'ецца пасля таго, як яе парэжуць на кавалкi ды разбяруць. Але стары чалавек думаў: у мяне гэткае ж сэрца, ногi i рукi мае таксама падобныя на iхнiя. Ён еў чарапашыя белыя яйкi, каб набрацца моцы. Ён еў iх увесь травень, каб быць дужым у вераснi i кастрычнiку ды агораць сапраўды вялiкую рыбу.
Ён таксама зачэрпваў штодня кубак акулавага тлушчу з вялiкай жалезнай бочкi ў халупе, дзе шмат якiя рыбакi хавалi снасцi. Бочка стаяла тут для ўсiх жадаючых. Бальшыня рыбакоў не пераносiла смаку тлушчу. Але наўрад цi той быў горшы за ўспорванне на доднiцы, калi яны ўставалi, i, апроч таго, тлушч быў вельмi добрым ад прастуд i грыпаў i надта карысны для зроку.
Ён зiрнуў угару i ўбачыў, што птах кружляе зноў.
- Ён знайшоў рыбу, - услых вымавiў стары чалавек. Нiводная лятучая рыба не разрэзала паверхнi вады, i не разбягалiся ва ўсе бакi дробныя, якраз для прынады, рыбкi. Але пакуль стары чалавек назiраў, невялiкi тунец узняўся ў паветра, перавярнуўся i ўпаў галавой унiз у ваду. Тунец, блiснуўшы срэбрам на сонцы, упаў у мора, але за iм узняўся яшчэ адзiн, i яшчэ, i яны мiльгалi скрозь, узбоўтваючы ваду i доўгiмi скачкамi пераследуючы дробную рыбу. Яны кружылi над ёю i гналi яе.
"Калi б яны не шыбалi гэтак хутка, я iх не ўпусцiў бы", - думаў стары чалавек, назiраючы, як чарада запеньвае ваду, а птушка падае каменем унiз, акунаючыся i хапаючы дробную рыбу, што выплыла ў панiцы на паверхню.
