
хiба што толькi кайзэру або султану, а распавядаў я гэтым краскам, як прысьнiўся мне прыемны сон, як мне прымроiлася, што пекар саджае хлеб у печ, а гэта значыць выйгрыш на лятарэi, але я ня меў лятарэйнага бiлета, ну так, бачыць пекара ў сьне азначае яшчэ начныя забавы, але што з тых забаваў? Гаўлiчак i Хрыстос, тыя нiколi не сьмяялiся, наадварот, больш за ўсё плакалi, бо калi хто мерыцца быць носьбiтам вялiкай iдэi, дык не павiнен рабiць глупстваў, у Гаўлiчка быў дыямантавы мозг, ён нават прафэсараў зьдзiўляў, прапаноўвалi яму арцыбiскупскае крэсла, але ён выбраў справядлiвасьць, трохi кавы й крупнiку ды толькi працаваць для народу, каб паменшыць непiсьменнасьць, гэта адно разбэшчаным людзям уначы мiрсьцiцца такiм ладам, у гноi валяесься, вясёлы час цябе чакае, або калi прысьнiцца начны гаршчок, бесклапотнае жыцьцё табе наканавана, ну так, мiлыя панны, гэта якраз той клёк, калi чалавек спадзяецца на самога сябе, а не на бацькоў, як той Маноўх, якому хапала, што ягоны бацька быў турэмным наглядчыкам, дык ён не рабiў нiчога iншага, як толькi жлукцiў гарэлку i набiраўся дрэнных ухватак, а потым з такога ўзьнiкаюць пустабрэхi, як тая спрэчка за аўстрыйскiм часам мiж сацыяльнымi дэмакратамi, вальнадумцамi й клерыкаламi, адны думалi, што сьвет паўстаў з малпы, а iншыя, што Бог зьляпiў Адама з гразi, а потым зь ягонай кiшкi зрабiў Еву, ну дык i яе таксама мог бы вырыхтаваць з гразi, лягчэй бы выйшла, ды ўсё гэта лухта, сьвет жа тады быў бязьлюдны як зорка, але людзi сакочуць як маладыя сарокi, рупяцца пра ваду ў рэшаце, я таксама мог бы памроiць аб павабнай дачушцы прэм'ер-мiнiстра, але калi з гэтага нiчога ня можа быць, дык навошта? а потым гэта прыгожа канчаецца!