"Ну што! Як вашы справункi? - асмелiцца ён сказаць. - Як вы сябе пачуваеце?" - ён асмелiцца ёй сказаць гэта i потым счакае. Няхай яна выкажацца, няхай дзейнiчае, няхай раскрые сябе, няхай усё гэта выйдзе, лопне, прарвецца нарэшце - яго гэта не спалохае.

Але зрабiць гэта самому - не, у яго нiколi не хапiла б сiлы. Яму, наадварот, трэба было пастарацца гэта стрымаць, як мага даўжэй, не даць гэтаму вылiцца, любою цаной, усё роўна як, зацiснуць, запхнуць у яе, каб усё засталося там, усярэдзiне.

А ўвогуле - што, што? Што ўсё гэта такое? Яму было страшна, ён баяўся сарвацца, нi хвiлiны - нельга было губляць нi хвiлiны - на думкi, развагi. I, як заўсёды, калi ён бачыў яе, ён зноў уваходзiў у гэтую ролю, да якой яго змушала яна - так здавалася яму - сiлай, пагрозай. I ён пачынаў балбатаць, гаварыць, мянцiць безупынку, усё роўна што, пра каго, безнадзейна кiдацца (як змяя перад дудкай? як птушка перад удавам? - ён ужо не разумеў нiчога), хутчэй, хутчэй, не спыняцца, не губляць нi хвiлiны, хутчэй, хутчэй, пакуль не позна, стрымаць, улагодзiць. Гаварыць, але гаварыць - пра што? пра каго? - пра сябе, ну але - пра сябе, пра сваiх, пра сяброў, пра крэўных, пра ўсё, што ў iх дзеецца, пра iх сваркi, сакрэты, пра ўсё, што лепей было б схаваць, але калi ўжо гэта можа яе зацiкавiць, калi гэта яе пацешыць, якiя сумненнi - трэба ўсё ёй сказаць, расказаць, усё ёй выкласцi, усё аддаць - бо яна тут, чакае, зашыўшыся ў кут у фатэлi, такая цiхая, слiзкая, скурчаная.

X

Папаўднi яны разам выходзiлi ў горад - яны вялi жыццё свецкiх панi. Ах! Якое цудоўнае гэта было жыццё! Яны заходзiлi ў "чаёўнi", елi пiрожныя, якiя прыдзiрлiва выбiралi з выглядам вялiкiх знаўцаў ласункаў: эклеры з шакаладнай начынкай, бабы, цесткi.



11 из 27