
- Сапраўды, паказанне месьё Дэйскейру было цудоўнае... Але ж гэтая гiсторыя з рэцэптам... Па сутнасцi, там было фальшывае... Дый доктар Педмэ падаў скаргу...
- Але ж ён забраў яе назад...
- Тым не менш, вы паглядзiце, якое яна дала тлумачэнне: нейкi незнаёмы перадаў ёй рэцэпт...
Не так ад стомы, як ад жадання не чуць больш гэтых слоў, якiмi яе мучылi ўжо колькi тыдняў, Тэрэза пайшла памалей. Дарэмна. Немагчыма было не пачуць бацькавага фальцэту:
- Колькi разоў я ёй казаў: "Няшчасная, прыдумай ты што-небудзь другое..."
Што ж, супраць нiчога яму не скажаш: ён i праўда не раз гаварыў ёй гэта. Але чаму ж тады ён зноў хвалюецца. Тое, што ён лiчыць гонарам сям'i, выратавана. Да выбараў у сенат усё забудзецца, i нiхто не ўспомнiць пра гэтую гiсторыю. Так разважала Тэрэза, якой зусiм не хацелася даганяць сваiх спадарожнiкаў. Тыя, як на злосць, так захапiлiся размовай, што спынiлiся пасярод вулiцы:
- Паверце мне, Лярок, вам трэба апярэдзiць падзеi i перайсцi ў наступленне. Трэба змясцiць у нядзельным нумары "Сейбiта" артыкул з загалоўкам накшталт... "Агiдны паклёп..." Цi вам хацелася б, каб гэта я ўзяў на сябе?
