Натхнёнага настрою тае ночы мы б не вярнулi нiколi. Не, тады нам было вельмi добра... Шчаслiвыя моманты мiнулага не аднаўляюцца... Цяпер скажыце, мела я прычыну сцвярджаць, што гэта прыгода была самай дзiўнай у маiм жыццi? Цi ж не цуд, што чалавек, якi перайначыў мой лёс, прымусiў жыць у Францыi, а не ў Амерыцы, якi зрабiў на мяне такi моцны ўплыў, быў незнаёмы ангелец, выпадковы сусед у лонданскiм аэрапорце?

- Гэта нагадвае, - заўважыў я, - антычныя мiфы, калi бог у вобразе жабрака альбо чужаземца размаўляе са смяротнымi... Але, сказаць па праўдзе, Марцэла, гэты незнаёмы не надта перавыхаваў вас, паколькi ўсё скончылася тым, што вы выйшлi замуж за Рэно, якi, хоць i носiць iншае iмя, але па сутнасцi той самы Джэк.

Падумаўшы, яна сказала:

- Ну так... Чалавечую прыроду змянiць нельга, яе можна толькi падправiць.

Пераклад: Юрка Гаўрук



14 из 14