А пятай гадзiне зноў загрукаталi трамваi. На прыступках, адбойных брусах гронкамi вiселi футбольныя заўзятары. Яны вярталiся з прыгараднага стадыёна. Потым прыехалi i самi гульцы, я iх пазнаў па спартовых торбах. Яны спявалi, раўлi на ўсё горла, крычалi, што iх клуб не прайграе нiколi. Некаторыя махалi мне рукамi. Адзiн нават крыкнуў: "Далi мы iм дыхту!" Я закiваў галавой, нiбы кажучы: "Добра". Потым адзiн за адным паплылi аўтамабiлi.

Дзень усё не канчаўся. Неба над дахамi трошкi пачырванела, i за вячэрнiм прыцемкам вулiцы ажывiлiся. Людзi няспешна вяртался з пагулянак. Сярод iншых я заўважыў i таго далiкатнага пана. Дзецi плакалi, бацькi цягнулi iх за рукi. Амаль адначасова з усiх кiнатэатраў квартала на вулiцу вылiўся натоўп гледачоў. Юнакi нешта ўзбуджана паказвалi рукамi, i я падумаў, што ў кiно, вiдаць, круцiлi прыгоднiцкi фiльм. Трошкi пазней вярнулiся i тыя, хто ездзiў у горад. Гэтыя iшлi больш самавiта. Часам нехта смяяўся, але зрэдку, большасць iшлi задумлiвыя i нiбы стомленыя. Дадому нiхто не разыходзiўся, усе так i хадзiлi па ходнiках па той бок вулiцы. Дзяўчаты, з распушчанымi валасамi, гулялi парамi, трымаючы адна адну за ручку. Хлопцы нiбы незнарок заступалi iм дарогу, кiдалi нейкiя жарты, i тыя смяялiся, адварочваючы галаву. Некаторых дзяўчат я ведаў, i яны на мiгах прывiталiся са мною.

Раптам запалiлiся вулiчныя лiхтары, i першыя зоркi, якiя пачыналi ўжо мiгцець у начным небе, пабляклi. Я доўга глядзеў на ходнiкi, мiнакоў, зыркае святло лiхтароў i адчуў, што вочы ў мяне стамiлiся. Пад лiхтарамi блiшчаў вiльготны брук, праз роўныя прамежкi часу праязджалi трамваi.



15 из 85