- У мяне ёсць крывянка i трошкi вiна. Можа, раздзелiце вячэру са мной?..

Я падумаў, што тады мне не трэба будзе нiчога гатаваць, i згадзiўся. Кватэра ў яго таксама маленькая - адзiн пакой, як у Саламано, ды кухня без акна. Над ложкам - бела-ружовы гiпсавы анёл, фатаграфii нейкiх чэмпiёнаў i дзве цi тры голыя жанчыны. У пакоi было брудна, ложак не прыбраны. Раймон адразу запалiў газнiцу, потым выцягнуў з кiшэнi даволi падазронай чысцiнi бiнт i пачаў перавязваць правую руку. Я запытаўся, што гэта ў яго. Ён адказаў, што нядаўна пабiўся з адным тыпам, якi не дае яму праходу.

- Вы ж разумееце, пане Мёрсо, - сказаў ён, - я чалавек не зласлiвы, але часам магу пагарачыцца. А гэты кажа: "Выходзь, маўляў, з трамвая, калi ты мужчына". Я кажу: "Супакойся". А ён кажа: "Ты, маўляў, не мужчына". Ну, выйшаў я i кажу: "Адчапiся лепш, бо зараз дам". А ён пытаецца: "Што гэта ты мне дасi?" Ну, тады ўжо я не стрымаўся ды даў разок. Ён павалiўся. Я хацеў яго падняць. А ён ляжыць ды нагамi мяне брыкае. Ну, тады я каленам яму - раз! ды пару разоў кулаком сунуў. Тут у яго юшка i паплыла. "Ну што, - кажу, задаволены цяпер?" - "Ага", - кажа.

Расказваючы ўсё гэта, Сэнтэс перавязваў руку. Я сядзеў на ложку. Потым ён сказаў:

- Вы ж бачыце, я да яго не чапляўся. Ён першы да мяне палез.

Я згадзiўся i сказаў, што так яно ўсё i было. Тады ён заявiў, што хоча параiцца са мной наконт адной справы, - я, маўляў, сапраўдны мужчына, ведаю жыццё i мог бы яму дапамагчы, а ён затое пасля будзе мне сябрам. Я нiчога не адказаў, i ён запытаўся, цi хачу я, каб ён быў маiм сябрам. Я сказаў, што мне гэта ўсё роўна, i яго, вiдаць, такi адказ задаволiў. Ён дастаў кiлбасу, падсмажыў яе на патэльнi, потым расставiў шклянкi, талеркi, прынёс нажы з вiдэльцамi i дзве бутэлькi вiна. Усё гэта ён рабiў моўчкi. Потым мы селi за стол, i ён пачаў расказваць мне сваю гiсторыю. Спачатку, праўда,трошкi муляўся.



19 из 85