
Спачатку мы пачулi пранiзлiвы жаночы крык i потым голас Раймона:
- Ты мяне зняважыла, ты зняважыла мяне! Я цябе навучу, як мяне зневажаць!
Пачулiся глухiя ўдары, i жанчына зараўла, ды так жахлiва, што лесвiчная пляцоўка адразу напоўнiлася людам. Мы з Мары выйшлi таксама. Жанчына ўсё галасiла, а Раймон па-ранейшаму бiў яе. Мары сказала, што гэта жахлiва, але я нiчога не адказаў. Яна папрасiла мяне схадзiць па палiцыянта, але я адказаў, што палiцэйскiх не люблю. Аднак урэшце адзiн усё ж прыйшоў. Яго прывёў водаправоднiк з трэцяга паверха. Палiцэйскi пастукаў у дзверы, але яму нiхто не адказаў. Тады ён пастукаў мацней, i праз некаторы час жанчына заплакала i Раймон адчынiў. У роце ён трымаў цыгарэту, i выгляд у яго быў вельмi лагодны. Дзяўчына кiнулася да дзвярэй i заявiла палiцэйскаму, што Раймон яе набiў.
- Прозвiшча? - запытаўся палiцэйскi.
Раймон адказаў.
- Вымi цыгарэту з рота, калi са мной размаўляеш, - сказаў палiцэйскi.
Раймон завагаўся, зiрнуў на мяне i зрабiў зацяжку. Тут палiцэйскi з усяго размаху ўляпiў яму звонкую i важкую поўху. Цыгарэта адляцела на некалькi метраў убок. Раймон перамянiўся ў твары, але нiчога не адказаў i толькi пасля сцiплым голасам запытаўся, цi можна яму падняць недакурак. Палiцэйскi адказаў, што можна, i дадаў:
