
Пан Томаш усмiхнуўся i, нiбы для пацверджання панурых домыслаў слугi, кiнуў шарманшчыку дзесяць грошаў.
Затым ён узяў каляндар, знайшоў у iм спiс лекараў i запiсаў на лiстку адрасы некалькiх акулiстаў. А таму, што шарманшчык павярнуўся цяпер да яго акна i за тую дзесятку пачаў прытупваць i высвiстваць яшчэ мацней, што ўжо страшэнна раздражняла мецэната, пан Томаш узяў лiсток з адрасамi лекараў i выйшаў, мармычучы:
- Беднае дзiця!.. Даўно ўжо мне трэба было iм заняцца...
