Ноч скончылася, зоркi пагаслi пры дзённым святле. Дзiвоснае ачараванне знiкла, як мiраж. Але ў наступную ноч здарылася нешта яшчэ болей цiкавае. Брыльянцiсты кавалачак, што, як здалося кургану, скiнула зорка, падаў унiз, на зямлю, i ўсё наблiжаўся i наблiжаўся, i так хутка, што за iм цяжка было сачыць. Толькi яркi блакiтны след пакiдаў ён за сабою. Курган увесь замiраў, яго радасцi не было гранiцы. А потым пачуў шум высока над зямлёю, а следам гудзенне, нiбы гром садрыгаў надземныя прасторы i нiбы дзесь у вышынi iгралi невядомую песню нябачаныя ў свеце арганы. Прайшоў яшчэ момант, i раптам непадалёку грукнуў выбух страшэннай сiлы. Бусел ледзь управiўся зляцець з кургана, а на курган пасыпалiся асколкi распаленага жалеза i гарачы попел. Верх яго звалiўся на зямлю. Дзiрвановае ж убранне было ўшчэнт апалена. Калi ўсё зацiхла, бусел пакружыўся над адзiнокiм курганам i сам сабе падумаў: "Тое, што ты так горача любiў i да чаго так прагна iмкнуўся, цябе i загубiла, мой друг стары".



3 из 3