Непакоiць ваяўнiчасьць, зь якой прапiхваюць сваю "гарадзкую хвалю" Глёбус i К°. Я прыхiльна да яго стаўлюся - i як да творцы, i як да чалавека. Але ўзьнiкае небясьпека... Няхай сабе працавалi ў гэтай хвалi Глёбус, Сьцяпан ды Клiмковiч. А то зьбiраецца "гайня". Моладзь - як матылькi. Бо рэкляма ў iх гучная i нават (паўтаруся) ваяўнiчая.

Я прадбачу, што хутка будзе багата гвалту наконт усяго гэтага ў крытыцы. А гэта зноў рэкляма.

Я супраць "групаўшчыны" - аднак нiчога не застаецца, як уздымаць iншую "хвалю". Гэта будзе ня цяжка - яна ўжо iснуе (Мiнкiн, Сыс, Сокалаў...) Толькi яе неяк трэба абгрунтаваць тэарэтычна - як у "г.х." Ад гэтага залежыць (магчыма, я перабольшваю) далейшае разьвiцьцё беларускай лiтаратуры.

Аднак нiякiх боек. Нават падтрымаць адна адну. Сумленнае спаборнiцтва. Час разьбярэцца..."

Гэты мой юначы, наiўны лiст, пасьля прачытаньня яго сёньняшнiмi вачыма, зьдзiвiў мяне неверагодна. Атрымлiваецца, ужо тады я думаў пра Таварыства Вольных Лiтаратараў. Дзiўна тое, што менавiта Галубовiч, атрымальнiк гэтага лiста, напiсаў у часопiсе "Крынiца", што ТВЛ паўстала з-за крыўды Аркуша, якога не прынялi ў СП.

Сьмерць "Тутэйшых" iмклiва наблiжалася. Сама форма дзейнасьцi лiтаб'яднаньня сябе вычарпала. Ну, абмеркавалi творчасьць усiх сваiх сяброў. А што далей? Далей было два варыянты: або пачаць змагацца са старэйшымi пiсьменьнiкамi за часопiсную "плошчу" i пазыцыi ў тэмпляне выдавецтва "Мастацкая лiтаратура", або заняцца палiтыкай. Па гэтым пытаньнi зноў адбыўся раскол: частка пачала ствараць "кантору" - з сакратарамi, намесьнiкамi i намесьнiкамi намесьнiкаў, другая частка, разам з чальцамi "Талакi", пайшла на мiтынгi. Любая "кантора" павiнна мець свой статут. Вось радкi з праекту "Статута Таварыства Маладых Лiтаратараў": "Таварыства ўтворана з iнiцыятывы маладых творцаў у адпаведнасьцi з пастановаю ЦК КПСС "Аб рабоце з творчай моладзьдзю" i дзейнiчае пры Саюзе пiсьменьнiкаў БССР, каардынуючы сваю дзейнасьць з адпаведнымi ворганамi СП.



11 из 17