Затым Глёбус паведамiў, як сунуцца справы з маладзёвым саюзам. Са старэйшых пiсьменьнiкаў лiст да Гiлевiча падпiсалi Янiшчыц i яшчэ 2-3 чалавекi. Астатнiя адмаўляюцца. Затое лiтаратары апошнiх прызываў падпiсваюць з ахвотай: Пiсьмянкоў, Канапелька, Ягоўдзiк, Ламан i шмат iншых. Глёбус пераканаў падпiсаць лiст усiх тутэйшых. Мы пачалi зьбiраць матар'ял для альманаху. На наступным паседжаньнi, 18 красавiка, будуць абмяркоўваць мае вершы для згаданага выданьня. Калi жадаеш, можаш выбрацца паслухаць. Пачатак у 18.30. Акрамя мяне будуць экзамэнаваць Сяргея Кавалёва".

19 красавiка ў лiсьце ў галубовiчаўскае Варонiна напiсаў: "Ня мог учора прысутнiчаць на паседжаньнi "Тутэйшых". А мяне павiнны былi абмеркаваць. Падвёў хлопцаў..."

25 красавiка ў маiм дзёньнiку пазначаны як дзень чарговага паседжаньня Таварыства маладых лiтаратараў (без прыдатка "Тутэйшыя"). На iм зноў выступiў Вiнцук Вячорка са спавешчаньнем, якое мела "прыгоднiцкую" назву "Прыгоды беларускага правапiсу". Затым разглядалi творчасьць сяброў унiвэрсытэцкага лiтаб'яднаньня Галiны Ракоцы, Жанны Пахаднi, Славамiра Адамовiча i яшчэ некага.

У гэты дзень адбылося абраньне кiраўнiцтва Таварыства. Старшыня: Алесь Бяляцкi. Намесьнiкi: Вiта Казлова й Сяргей Кавалёў. Адказны за паэзiю: Анатоль Сыс. Адказны за прозу: Адам Глёбус. Адказны за дзiцячую лiтаратуру: Пятро Васючэнка. Адказны за крытыку: Сяргей Дубавец. Адказны за драматургiю: Уладзiмер Сьцяпан. Адказны за выступленьнi: Мiхась Талочка.

Упершыню ў гэтых успамiнах зьявiлася iмя Сяргея Дубаўца. Як бачым, будучага рэдактара NN, якi ў той час жыў у Гомелi, завочна абралi ў склад рады Таварыства.



9 из 17