
Па сьведчаньнi вiдавочцаў, неўзабаве Iван быў дастаўлены спачатку ў спэцразьмеркавальнiк на Ахрысьцiна, потым у прыймовы пакой Старынкаўскай бальнiцы, нарэшце, ва ўтульны габiнэт лейтэнанта Надгайнага. Там яму былi зроблены iн'екцыя трыяксазыну i цiкавая прапанова: ачолiць Аргкамiтэт па стварэньнi Саюза Патрыятычных Славянскiх пiсьменьнiкаў, якi павiнен згуртаваць у сваiх шыхтах усе здаровыя пiсьменьнiцкiя сiлы. Падумаўшы хвiлiну, Iван змахнуў са шчакi няпрошаную сьлязiну, пацалаваў камсамольскi значок на лейтэнантавым мундуры i моўчкi кiўнуў галавой на знак згоды.