Карацей, чырвоным сьледапытам я ня стаў.

А раскруцiўся ўвесь гэты клубок ад таго, што я парэзаў лязом палец, а зусiм не сабраўся падступна кiнуць цень на вэтэранаў 2-й сусьветнай, у тым лiку й на таго яе двойчы параненага салдата, якога звалi Аляксеем Арловым. Я ведаю, што для вас (не ўважаючы на тое, што на вулiцах нашых ачышчаных ад немцаў гарадоў замест чорных гестапаўскiх машынаў адразу ж завуркаталi варанкi доблесных чэкiстаў, не ўважаючы на вяртаньне калгаснага прыгону, не ўважаючы на тое, што ў Сiбiр паехалi ўжо ня вёскi, а цэлыя народы, не ўважаючы на тое, што ўжо празь нейкiя два-тры гады пераможаныя аказалiся сыцейшымi й заможнейшымi за пераможцаў, не ўважаючы на тое, што краiна-пераможца Беларусь у вынiку 2-й сусьветнай вайны страцiла Вiленшчыну i Беласточчыну) паведамленьне пра разгром Гiтлера, пэўна, назаўсёды застанецца самым шчасьлiвым днём.

Для вас перамога да апошняе хвiлiны будзе Вялiкаю Перамогай.

Але ж вы таксама ўжо даўно зразумелi: выйграўшы вайну, можна прайграць мiр.

Травень, 1995



7 из 7