
5
Нараньнi сябар завiтаў, ён выгляд меў стамлёны дужа, далонь халодную падаў, нябогу трэсла, як у сьцюжу.
Ён пляшку "Полацкае" меў для пераможнага "намазу" ня кожны раз трапляе леў, а тут яшчэ арол адразу.
Пiлi гарэлку, як ваду, нi смаку, нi цяпла жарынкi, я засьпяшаўся - ўжо пайду, а сябар - пасядзiм хвiлiнку.
Хавае вочы i маўчыць, затым гаворыць цiха: - Годзе! Нам ад наступстваў не ўцячы. I хутка ад мяне сыходзiць.
Пра што ён? Во дае дзiвак! Якой шыпшынай укалоўся? Няўжо спалохаўся ён так? Цi ноччу нешта адбылося?
6
У родных соснах заблукаць зусiм ня цяжка, як здаецца. Я Полацак ня мог пазнаць, вачмi ня мог, i нават сэрцам.
За ноч зьмянiлася усё. Цi можа я зьмянiўся гэтак? Навокал сьмецьце i рызьзё I пах грамадзкага клязэту.
О, Полацак, куды ты зьнiк? Якiя гуны тут прайшлiся? Хто патушыў Зьнiча агнi, панёс дзядоў, як долам лiсьце?
Сьпiць крыж Сафii над Дзьвiной, нямком маўчыць Барысаў камень... Бяспамяцтва iдзе вайной нiкога ля разьбiтай брамы.
7
Яшчэ здалёк убачыў я, што дзьверы насьцеж у кутузцы. Страх абудзiўся заскарузлы, Так воўчая аточвая гайня.
- Параза! - вымавiў, як стогн, Хто адчынiў у ночы дзьверы? Якiя духi, людзi, зьверы? Хто выпусьцiў цябе, Грыфон?
"Нам ад наступстваў не ўцячы". Ўзгадаў я ранiшнiя словы i сябра постаць, вочы, бровы, i папярэджаньне ўначы.
У дзьверы бiў, бы страцiў клёк, крычаў у роспачным бясьсiльлi, i толькi ў Кiеўскай Сафii Забiўся сьвечкi матылёк.
8
Я кепскiм вучням быў, Вялес, ня спраўдзiў я твае надзеi. Чужое рэха будзiць лес, ад гукаў сэрца ледзянее,
i жэглiшча зьнiкае сьлед, вятрыска воблака разьвее. Няма Яго - i Ён паўсюль: шкрабецца мышшу пад ялiнай,
у дрогкiм поступе казуль, у дотыке бiблейскай глiны. Я ведаю: Ён побач, тут, чакае новае радзiны.
Глядзiць таемна птах-груган, матыль аб шкло упарта б'ецца, зьмяя ахоўвае курган, буслы ляцяць дамоў праз Грэцыю
у кожнай зьявы пэўны знак, любвi маленькая фартэцыя.
