
9
Грыфон па небе не ляцiць, смуга наўкол i дзьме вятрыска. Нi Грунвальд, нi Барадзiно, Каршун нi высака, нi нiзка.
Нi Ватэрлё, нi Сталiнград, нi перамога, нi параза. Ёсьць выканаць каму загад, няма каму змагацца разам.
Няма сьвятла ў тваiм вакне, Смуга наўкол i дзьме вятрыска. Так не бывае на вайне нi ворага, нi абелiска.
Ды зорка блiсьне сярод хмар, ды голас Вялеса падасца. Я запалiў кажан-лiхтар... Нiколi Полацак ня здасца.
1995 г.
