I ад таго чарнiла п'ю.

Сумую я аб сваёй долi:

Парыж ня бачыў я нiколi.

Бутэлька выпiта - даволi,

Сяджу на крэсьле i пяю:

Парыж ня бачыў я нiколi

I ад таго чарнiла п'ю.

Але галоўнае: студэнты Наваполацкага палiтэхнiчнага iнстытуту Вiнцэсь Мудроў, Валеры Шлыкаў, старшаклясьнiк Андрэй Грабаў i iхнiя сябры казалi ў сваiх вершах пра тое, аб чым шмат хто з масьцiтых нашых лiтаратараў адважыўся сказаць на поўны голас толькi ў эпоху "гласности": што "як раней мужык наш мае ўсё ў плямах сонца", што загналi ў кут i дабiваюць мову...

Размаўляю па-беларуску...

Як у трамваi глядзяць на зайца,

Так глядзяць на мяне этрускi

Ад Асьвеi да Лунiнца.

Жыцьцё паэтаў "Блакiтнага лiхтара" склалася па-рознаму. Трагiчнай загадкаю застаецца сьмерць у каравуле, на службе ў Савецкай Армii, Андрэя Грабава, бадай, самага таленавiтага, якi ў восьмай клясе пiсаў:

Рушу па Беларусi... У небе маланка палае.

Пад прыгнётам усходнiм стогне наша зямля.

Песьнi жальбы лунаюць ад краю да краю...

Аднак:

Але хутка - ходзяць чуткi

Паўстане моладзi атрад.

У выдавецтве "Мастацкая лiтаратура" нарэшце выходзiць кнiга прозы Вiнцэся Мудрова. Колькi разоў зьяўлялiся ў рэспублiканскай пэрыёдыцы вершы Валерыя Шлыкава. А нехта горка смуткуе аб сваiм удзеле ў альманаху, якi перашкодзiў зрабiць партыйную кар'еру...

Спадзяюся, што "Блакiтны лiхтар" дачакаецца свайго дасьледнiка. Гаворка, вядома, не пра лiтаратуразнаўцаў у цывiльным, што бачылi крамолу ня толькi ў радку "бруд кастрычнiцкiх дарог", але i ў самой беларускай мове, якая мусiла ўжо цiха сканаць i раптам - нi з пушчы, нi з поля! - ня дзе-небудзь, а ў iндустрыяльна iнтэрнацыянальным Наваполацку на ёй пачынае складаць шкоднiцкiя вершыкi ледзь не дзясятак гарадзкiх хлапчукоў.



2 из 5