Людзi патрабавалi суду.

Нiхто ня слухаў абвiнаваўцаў. Нiхто ня слухаў абаронцаў. Людзi чакалi выратаваньня.

Абвiнавачаны ня ўтойваў свайго ўдзелу ў гнюсным учынку. Ён зьдзекваўся над усiм: над богам i людзьмi, над праўдай i маной, над справядлiвасьцю i беззаконьнем, над зямлёй i небам. Ён па-акторску дэманстраваў сваю беспакаранасьць. Бязьмежнае нахабства блюзьнера паралiзоўвала людзей, прыдушвала незварушнай роспаччу.

Людзi вагалiся: або прымiрыцца з несправядлiвасьцю i фаталiстычна чакаць наканаванага канца, або паспрабаваць ратавацца ўласнымi вымогамi.

На другi дзень разьбiральнiцтва ў суд прыйшоў чалавек з плякатам: "SUMMOS CUM INFIMIS PARI JURE SUNT"*. Сьмельчака вывялi з залi i больш яго нiхто ня бачыў.

* Перад законам усе роўныя. (Лац.)

Назаўтра ўсе сьцены горада былi сьпiсаныя словамi старажытнай мудрасьцi.

...Тантал вырашыў выпрабаваць багоў. Няўжо яны такiя пранiклiвыя, як выдаюць наўсяж?! Няўжо прыдуманае, прытрызьненае немагчыма ўвасобiць у жыцьцi, няўжо нельга рабiць "як хачу"? Тантал з халодным сэрцам, нiбы пеўня, забiў свайго сына Пэлопса, згатваў зь яго страву i прынёс на пачастунак багам. Ён не даваў веры найвышэйшай пранiклiвасьцi. Хто можа пачуць ягоныя думкi? Хто можа падгледзець ягоныя таемныя ўчынкi? Калi ты сам-насам - ты i ёсьць адзiны сьведка, лiчыў ён. Цi ёсьць адзiнота? Цi ёсьць таямнiца? Калi ты схлусiў i нiхто гэтага не дазнаўся, цi ёсьць твая хлусьня праўдай?

Бывай Тантал!

Аiд не гаспадар - ён Пан i Бог,

Ён сустракае кожнага абдымкам,

Ягоная гасьцiннасьць - хiтрыкi пракуды,

Дзiця - якому безьлiч год.



2 из 7