На чырвоным блiскучым плашчы валадара, якiм ён ахайна захiнуўся, чужая кроў была амаль не заўважная. Затое сына яна залiвала з ног да галавы. Ён затуляў рукою твар, але гэта не дапамагала - кроў лiлася на вопратку, на валасы, за каўнер.

Праз якiх пяць хвiлiнаў усё было скончана. I зноў усталявалася мёртвая цiшыня. Нават не было чутно стогнаў параненых. Разгарачаныя воi, як па знаку чараўнiка, вобмiрг застылi ў незвычайных паставах.

Валадар, нiбы прафэсыйны актор, што звыкла чакаў канца апошнiх апладысмэнтаў, замiнаючых маналёгу, зноў голасна прамовiў: "In confidentem nullae sunt partes judicis!"* Затым iмклiвымi рухамi ён выхапiў з похваў меч i па самыя тронкi ўсадзiў блiскучае, аздобленае мудрагелiстымi карункамi, халоднае лязо ў жывот сына.

* Калi абвiнавачаны прызнаўся, судзьдзя не патрэбны! (Лац.)

Падсудны, якi i да гэта ледзь стаяў на нагах, як сноп павалiўся на лiпкую, чырвоную падлогу.

Валадар выпрастаўся, зноў павярнуўся да залi i цiха, бадай для сябе, сказаў заключныя словы гэтага крывавага спэктаклю: "Justitia in suo cuique tribuendo cernitur!"*

* Правасудзьдзе патрэбна разглядаць як сплочваньне кожнаму свайго. (Лац.)



7 из 7