- Лота, навошта ты прыляпiла кiлбасу да акна?

- Таму што яна трымаецца на акне лепш, чым шарыкi з мяса, - адказала Лота.

Тады мама сапраўды раззлавалася на яе. Вядома, прыйшлося ж доўга церцi тое акно, каб яно зноў стала чыстым.

Калi цягнiк спынiўся на адной станцыi, Джонас вырашыў, што i мне i яму трэба выйсцi, каб глытнуць свежага паветра. Мы нiяк не маглi адчынiць дзверы, аднак нейкая жанчына дапамагла нам.

- Вы выходзiце на гэтай станцыi? - спытала яна.

- Так, - адказалi мы. Але мы хацелi толькi на хвiлiнку выйсцi на гэтым прыпынку, а потым збiралiся вярнуцца.

Мы пакiнулi наш вагон, пайшлi ўздоўж усяго цягнiка i селi ў апошнi вагон. Пасля мы пайшлi па ўсiм цягнiку да нашага купэ. Мама i жанчына, якая дапамагла нам адчынiць дзверы, размаўлялi з кандуктарам. Мама плакала:

- Але вы павiнны спынiць цягнiк. Мае дзецi выйшлi!

- Мама, мы вярнулiся! - крыкнуў Джонас, калi мы падбеглi да яе.

Потым мама пачала плакаць зноў, а жанчына, якая дапамагла нам адчынiць дзверы, накрычала на нас. Я, вiдаць, нiколi не зразумею чаму. Яна ж была адзiная, хто дапамог нам сысцi з цягнiка.

- А зараз iдзiце ў купэ, сядзiце там i не варушыцеся, - загадала мама.

Але ў купэ не было Лоты.

- Дзе Лота? - спыталася я.

Мама амаль што зноў пачала плакаць.

У рэшце рэшт мы знайшлi Лоту ў купэ, якое было вельмi далёка ад нашага. Яна была вельмi занята тым, што расказвала нейкую гiсторыю вялiкай колькасцi людзей. У той момант, калi мы падышлi, яна гаварыла:

- У нашым купэ едзе чалавек, у якога на падбародку ёсць бародаўка, але ён пра гэта не ведае.

Мама схапiла Лоту i штурхнула яе назад у наша купэ. А пасля ўсяго нам давялося сядзець i не варушыцца, таму што мама была вельмi i вельмi сярдзiтая на нас. Яна сказала, што было б лягчэй пасвiць статак дзiкiх быкоў, чым глядзець за намi.



15 из 43