- Даражэнькая Марыя, калi мы паедзем да бабулi з дзядулем, мы больш не будзем саджаць моркву на агародзе, мы лепш пасадзiм цукеркi.

- Але ж морква больш карысная для зубоў, - адказала я. - Мы маглi б палiваць iх, - я мела на ўвазе цукеркi, - маёй палiвачкай.

Мне было вельмi прыемна нават успамiнаць аб маёй маленькай, зялёненькай палiвачцы. Яна стаяла на палiцы ў падвале дома маiх бабулi i дзядулi ў вёсцы. Мы заўсёды жылi там летам.

Вы нiколi не здагадаецеся, што зрабiла Лота, калi мы былi там мiнулым летам. За клуняй знаходзiлася вялiкая куча гною. Мiстэр Джонас, дзядулеў памочнiк, раскiдваў гэты гной па зямлi, каб расла лепш гароднiна.

- Чаму патрэбна ўгнаенне? - спытала Лота.

- Усё расце лепш, калi яго раскiдаць па зямлi, - адказаў ёй тата.

- I трэба яшчэ, каб дождж пайшоў, - дадала Лота. Яна памятала, што гаварыла мама Джонасу, калi iшоў дождж у тую суботу.

- Правiльна, Лота. - Тата быў вельмi задаволены.

Апоўднi пачаўся моцны дождж.

- Цi бачыў хто-небудзь Лоту? - спытаўся тата.

Мы ўсе пацiскалi плячыма. Нiхто не бачыў яе ўжо даўно, i мы пачалi яе шукаць.

Спачатку мы шукалi яе ў хаце - у шафе, у паддашку, у падвале. Але Лоты не было нiдзе.

Тата расхваляваўся. Ён абяцаў маме глядзець за намi. "Можа, яна на вулiцы?" - падумаў ён.

Мы пайшлi да клунi. Мы абшукалi ўсе куточкi, злазiлi на вышкi, але Лоты не было нiдзе.

Потым мы паглядзелi за клуню. Вось яна дзе была. Пад дажджом, прамоклая наскрозь, яна стаяла ў сярэдзiне гнаявой кучы.

- Што ты тут робiш, Маленькi Арэшак? - усклiкнуў тата.

- Я хачу вырасцi i быць такой жа вялiкай, як Джонас i Марыя, - адказала Лота.

Часам Лота можа так дзяцiнiцца!

НАШЫ ГУЛЬНI

Кожны дзень Джонас i я распачынаем гульнi. Мы дазваляем Лоце гуляць з намi, калi яна ўжо ведае правiлы гульнi.

Але часам, калi мы гуляем у пiратаў, мы не хочам, каб Лота была з намi. Яна ўвесь час блытаецца пад нагамi i падае са стала, якi як быццам з'яўляецца нашым караблём. Потым яна плача, скардзiцца, але зноў i зноў хоча гуляць з намi.



2 из 43