Апошнiмi гадамi сурвэтная справа на Случчыне занепадала. Сурвэтнiкi пераходзiлi на земляробства. У 1914 годзе ў мястэчку Цiмкавiчы памёр выслаўлены майстар слуцкiх сурвэт Мiхал Парыбак. Перад смерцю ён перадаў усе сакрэты гэтага майстэрства (укiданне нiтак у нiты дзеля кожнага дасэня) свайму маладому земляку Клемансу Хрысцiнiчу, якi ўвесь час i быў галоўным настаўнiкам i кансультантам усiх ткачоў на Случчыне. Клеманс Хрысцiнiч жыве цяпер у мястэчку Цiмкавiчы, Капыльскага раёна. Выдатная сурвэтнiца, дачка Мiхала Парыбка, Глiкерыя, прозвiшча па мужу Раманоўская, памерла ў 1921 годзе. Пасля яе астаўся вялiкi сшытак, дзе былi вырысаваны бацькам i братам яе ўсе дасэнi, якiя толькi былi. Усяго было зарысавана звыш двухсот дасэняў - простых i павучковых. Гэты сшытак купiў Сальвесцер Шаравар з вёскi Крывасёлкi, Капыльскага раёна. Ён ткаў сурвэты да самых апошнiх часоў.

[1944]

Каментары

Друкуецца па аўтографе. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.



3 из 3