
"Вунiя" так i не была створана. Я тады ня мог дакладна патлумачыць неабходнасьць узьнiкненьня падобнай суполкi. Гэта цяпер стаў разумнейшы патрэбна для фармаваньня пэўнага лiтаратурнага кантэксту, калi хочаце прывабнай гiсторыi лiтаратуры; спрыяе лiтаратурнаму працэсу - акрэсьлiвае вэктар разьвiцьця i эстэтычных пошукаў; дапамагае выконваць шэраг функцыянальных, арганiзацыйных задач. "Вунiя" зьявiлася прадвесьнiцай Таварыства Вольных Лiтаратараў.
Па вялiкаму рахунку Анатоль Сыс на тым даўнiм пасяджэньнi "Тутэйшых" слушна адчуў iншыя схiльнасьцi Iгара Бабкова - паэзiя сталася не галоўнай яго стыхiяй. Творца больш прываблiвала фiлязофскае думнiцтва. Iм быў створаны Цэнтар эўрапейскiх досьледаў i культурных iнiцыятываў "ЭўраФорум". Iгар заставаўся адданым прыхiльнiкам няпростай мэты - "стаць эўрапейцамi, застаўшыся беларусамi". Ён крочыць у гэтым накiрунку.
1996 г.
P.S. У лiстападзе 1997 году я правёў зь Iгарам Бабковым некалькi дзён у Парыжы, але гэта ўжо iншая гiсторыя.
