Кнiгi лепшых беларускiх лiтаратараў будуць выходзiць у такiм аб'ёме i датуль, колькi i дакуль у гэтых кнiг будзе чытачоў. Мы ня ставiм на мэце знайсьцi спонсараў або зрабiць прыгожы жэст дабрачыннасьцi. Мы iмкнемся, насуперак афiцыйнай палiтыцы русiфiкацыi, сьцьвердзiць, што беларускiя кнiгi мусяць выходзiць за грошы i дзеля патрэбаў беларускага грамадзтва. Разам з тым, мы спадзяемся на кансалiдацыйны эфэкт Народнае Кнiгi, якая мусiць умацаваць нашае грамадзтва i дадаць яму сiлы духу.

ЗЬМЕСТ

Ад аўтара

Вайна i перамога (эсэ)

Пакахай мяне, салдацiк (аповесьць)

Ружовы туман

Пагорак

Палiтрук Каламiец

"Кацюша"

Палкаводзец

Падоранае жыцьцё

Жоўты пясочак

На Чорных лядах

Перад канцом

Народныя мсьцiўцы

Бедныя людзi

Музыка

Восьлiк

Сьцяна

Ад аўтара

З часоў Шэксьпiра чалавецтву вядома, якая гэта выдатная справа непарыўная повязь часоў, i як кепска, калi тая повязь iрвецца. Што тычыцца беларусаў, дык мы гэта пазналi на нашым шматвяковым гiстарычным вопыце, дзясяткi гадоў мы жылi, адрэзаныя ад нашага мiнулага, ад нашага досьведу, ад нашай гiсторыi.

У тым лiку i нядаўняй - гiсторыi мiнулай вайны.

Зь цягам часу памяць пра яе актыўна замянялася на прапагандавыя схемы, а яе вялiкая праўда - на карысьлiвую праўдзiвасьць таталiтарнай партыi. Тыя, хто перанес на сваiм гарбу крывавы цяжар вайны, ня надта схiльныя памятаць сябе пакутнiкамi - лацьвей пачувацца героямi на гарачых канях пад чырвонымi сьцягамi. Тым болей, што сэрвiльная пасьляваенная гiстарыяграфiя, тлумы цынiчных навукоўцаў не перастаюць пераконваць: ваша праўда - у вернасьцi iдэалам! У вашым бесьсьмяротным гераiзме.

Гераiзме - так, але ж...

Але ж поруч з гераiзмам было на вайне i iнакшае. Годнае суседзiла з подлым, добрае - з кепскiм. Як i ў самiм жыцьцi. Як i ў нашым сёньня, якое гэтак абрыдла большасьцi. Большасьцi, што апынулася ў дурнях i ня можа зразумець, па чыёй вiне.



2 из 267