- Ну, калi так, дык давайце ж весялiцца!

I вось жукi, мухi, мошкi, пчолы, матылькi, бабкi, конiкi, шэршнi, восы i ўсе, хто на гэты час апынуўся тут, закружылiся, зазванiлi, заiгралi, забубнiлi i справiлi такi слаўны карагод i музыку, што i возера, i лес, i поле, i рэчка з далiнаю слухалi i ад здавалення цiха ўсмiхалiся. Нават хмаркi на небе заслухалiся гэтымi спевамi, гэтай музыкай, заслухалiся i чамусьцi спахмурнелi.

А за гэты час у прыродзе зрабiлася нейкая змена. Цень ад лесу паволi насоўваўся i лажыўся на возера, а разам з гэтым i нейкi змрок адганяў вясёлы настрой у тых, хто кружыўся ў вясёлым карагодзе.

- Не ведаю чаму, але мне штосьцi маркотна стала, - скардзiлася зялёнакрылая бабка, сеўшы на лiсток аеру.

- Ах, i не кажы, мiлая: i я чуюся так, як бы штосьцi страцiла, - адказала ёй сiнякрылая таварышка.

- Мутарна мне ў вашым зборышчы, - прабубнiў авадзень i паляцеў у лес пад кару старога дуба.

Пасядзела на купiне зялёная жаба i нi з таго нi з сяго плюхнула ўнiз галавою, перабралася на другую купiну i пачала разважаць аб сваiх асабiстых справах.

Чарнавокi конiк зашыўся ў лазовы куст, сеў на лiсток i пачаў стракатаць, каб заглушыць смутак. Камар уткнуўся носам у траву i сядзеў над вадою нахмурыўшыся.

Распаўзлiся, разляцелiся ўсе, i кожны пачаў думаць толькi аб сабе, жыць толькi сваiмi iнтарэсамi, але разам з гэтым кожны адчуваў нейкае нездаваленне i брак чагосьцi, а чаго iменна - нiхто добра не ведаў.

Пад вечар уся кампанiя зноў сабралася. Колькi тут нi гаварылi, але такога тлумачэння, якое задаволiла б усiх, нiхто не мог даць.

Толькi шэршань унёс прапазiцыю звярнуцца з запытаннем да старога дуба. Прапазiцыя была прынята аднагалосна.

Паляцела, папаўзла, паскакала ўся кампанiя да старога дуба. Шэршань, як найбольш знаёмы з дубам i болей адукаваны i спрытны на язык, выступiў ад iмя сходу.

- Памажы ты нам, дубе, развязаць адно вельмi важнае пытанне. Некалькi гадзiн таму назад мы былi шчаслiвыя i вясёлыя, сыпалiся жарты, былi танцы, выказвалiся незвычайна мудрыя думкi, я нават шкадую, што мы iх не запiсалi.



6 из 7