Медалi i ордэны нам уручаў сам галоўны "наш" Хрушчоў, якога дарослыя фамiльярна называлi Мiкiтам i лаялi за нейкую кукурузу i за тое, што ў крамах няма хлеба. Я ж, наадварот, быў удзячны Хрушчову, бо дастаткова было выйсцi з веснiц на вулiцу, як ад чаргi, што вiлася вакол хлебнае крамы, умомант кiдалася некалькi цётак, якiя ўзахапы ўгаворвалi пастаяць у чарзе разам з iмi. У вынiку гэтага нескладанага манеўру крамнiца давала цётцы лiшнi бохан хлеба, а я атрымлiваў дзвесце грамаў злепленых у камяк iрысак альбо падушачак.

Ты, вядома, разумееш, што мне праглася быць шпiёнам выключна i безварыянтна савецкiм.

Пэўныя сумневы на гэты конт варухнуцца ў душы толькi праз шмат гадоў у зацiшным кутку берлiнскага прадмесця, на мастку цераз ручай на мяжы ўсходняга i заходняга сектараў, дзе дзве сiстэмы мянялi сваiх выкрытых агентаў.

Вось, бадай, i ўсё. Тое лета, калi я марыў стаць савецкiм шпiёнам, было апошнiм перад школаю, у якой нашы летуценныя цнатлiвыя душы мусiлi канчаткова заблытацца ў шырока раскiнутым нераце ўжо зацверджаных без нас iдэяў i мараў. Але тут пачынаецца зусiм iншая гiсторыя. Ты кажаш, у цябе хлопчык. У такiм разе можаш лiчыць, што калi цяпер ён хоча быць вадалазам, паталагаанатамам альбо шпiёнам, у яго ёсць значныя шанцы зрабiцца беларускiм пiсьменнiкам.

Урэшце, апошнiм часам мне зноў заманулася падацца ў шпiёны. Як ты думаеш, да чаго б гэта?



8 из 8