
Але ж, насуперак яго словам, рыба як раз з'явiлася на паверхнi, засвяцiлася залатой спiнкай i тонкiмi, як павуцiнне, плау нiкамi, ударыла хвастом, запырскау шы сям'ю, на шчасце, ужо астылай кавай.
- Лыбка! - завёу радасны Петрык.
- Не руш!
- Кава бразiльская? - спытау эрудыт Мiкiта. - Тады гэта пiранья. Палец адцяпае - i не зау важыш.
Наташа зiрнула з'едлiва:
- Вось я яе выпушчу, i яна выканае маё жаданне.
- Уга, у нашу раку выпусцi - нiчога не выканае, адразу здохне.
- Вось i загадай, каб спярша раку ачысцiла.
- Ха, - тата тузануу вус, - хутчэй я англiйскай каралевай стану.
- Папугая хачу! - закрычау Петрык.
- Якога папугая? - мацi у здыхнула. - Табе боцiкi трэба, Наташы басаножкi...
- Камп'ютар.
Бацька схапiу ся за голау :
- Боцiкi я сам куплю. Калi зарплату выплацяць.
- Дык ты пажадай, каб за пяцьдзесят год адразу выплацiлi, - падначыу Мiкiтка. - У гэтых, уях.
- Не лайся!! - крыкнулi бацькi разам.
Мiкiта надзьмуу ся:
- А я што? Усе так кажуць: умоу ныя адзiнкi.
- Тады "уа".
Рыбка спакойна плавала у каве. Не знiкала, але й жаданнi выконваць не спяшалася. Толькi Мурзiка прыйшлося адагнаць, каб не з'еу знячэуку. Гэты мог.
- А можа, яна сонечная? - услых падумау Мiкiтка. - Зайцы сонечныя бываюць. Вунь, пад лямпай як раз.
- Тады лямпачная, - паправiла Наташа. - Выключым святло, i пi, татка, сваю каву. Няма рыбы - няма праблемы.
I тут святло згасла.
- Вой!
У дзверы грукнулi.
- Не адчыняй, - зашаптала мацi. - Яны праводку рэжуць, а потым кватэры рабуюць. Кажуць, што манцёры...
- Я не манцёр, - данеслася з-за дзверы. - Я паштальён!
- Усё адно не адчыняй!
Хiба ён паслухаецца? Бацька запалiу загадзя падрыхтаваную на такi выпадак свечку i пайшоу адчыняць. Сям'я паспешлiва узбройвалася: мацi схапiла патэльню, Наташка з Мiкiтам гантэлi, а Петрык - ката.
