
Але за дзвярыма стаяу самы сапраудны паштальён.
- Тэлеграма вам, распiшыцеся, - мовiу ён змрочна i пайшоу.
Бацька прачытау упрыгожаны пячаткамi (адна залатая) бланк i, паупрытомны, ссунууся на падлогу. Петрык зароу . Мацi кiнулася за валер'янкай.
- Што там? Чытай! - памiраючы ад цiкаунасцi, запатрабавала Наташа. Мiкiтка падняу аркуш:
- "Выз... вызвалiлася пасада англiйскай ка-каралевы. Тэрмiнова тэлефануйце згоду. Ваш прынц Чарльз."
