
Праз хвiлiнку, калi Людаед набыў свой ранейшы выгляд, Кот спусцiўся з даху i прызнаўся, што леў нагнаў на яго добрага страху.
- А яшчэ мне бажылiся, - сказаў Кот, - ды ў гэта я ўжо зусiм не веру, быццам вы ўмееце абарочвацца ў сама драбнюткiх звяркоў, i можаце абярнуцца, напрыклад, у пацука цi ў мыш. Але мне, прызнаюся, здаецца, што гэта абсалютна немагчыма.
- Немагчыма? - зароў Людаед. - Зараз пабачыш.
I ў тое ж iмгненне ён ператварыўся ў мыш, якая забегала па падлозе. Толькi Кот яе ўбачыў, як адразу кiнуўся на яе i з'еў.
Тымчасам побач якраз праязджаў кароль. Ён заўважыў раскошны людаедаў замак i захацеў паглядзець яго зблiзу.
Кот пачуў грукат карэты, якая ехала па пад'ёмным мосце, выбег насустрач i сказаў каралю:
- Сардэчна запрашаем Вашу Вялiкасць у замак маркiза дэ Карабаса!
- Няўжо, пане маркiзе?! - крыкнуў кароль. - I гэты замак таксама ваш? Хiба можа быць штось прыгажэйшае за гэты двор i будынкi?! Калi дазволiце, хацелася б зiрнуць i на вашыя пакоi.
Маркiз падаў маладой прынцэсе руку, i следам за каралём, якi йшоў наперадзе, яны ўвайшлi ў вялiкую залу. Там стаяў стол з дзiвоснымi стравамi, прыгатаванымi Людаедам сваiм сябрам, якiя мелiся завiтаць да яго ў той самы дзень, але не адважылiся, ўбачыўшы, што ў замак прыехаў кароль.
Кароль быў зачараваны знатнасцю маркiза дэ Карабаса, а яго дачка ад кахання ледзь зусiм не страцiла розум. I вось, убачыўшы, што маркiз валодае такiм вялiкiм багаццем, кароль праглынуў пяць цi шэсць кубкаў запар i прамовiў:
- А цi не хочаце вы, пане маркiзе, быць мне зяцем?
З нiзкiм паклонам маркiз падзякаваў каралю за такi вялiкi гонар i таго ж дня ажанiўся з прынцэсай. А Кот зажыў вялiкiм панам i болей ужо не лавiў мышэй. Хiба што зрэдку - дзеля забавы.
Мараль
Якiя б нi былi выгоды
У тым, што ў спадчыну заўсёды
Сынам ад бацькi застаецца ўвесь пажытак,
