У сьнежнi 1941 году немцы пацярпелi вялiкую паразу пад Масквою. Нямецкая армiя ня толькi не здабыла Масквы, як гэтага спадзявалася, але была прымушаная адступiць на захад амаль на 150 кiлямэтраў. Зiмою 1942 году пад Сталiнградам была акружаная й цалкам зьнiшчаная 6-я армiя маршала фон Паўлюса. Падмацаваныя на духу яшчэ першымi нямецкiмi няўдачамi на фронце, бальшавiцкiя партызаны ў Беларусi пачалi праяўляць ужо вясною 1942 году вялiкую актыўнасьць i прыносiць немцам каштоўныя страты. Акупанты былi змушаныя пераацанiць палажэньне й шукаць нейкага ратунку. З партызаншчынай самi немцы не маглi даць рады. Арганiзацыя палiцыйных палкоў зь беларусаў таксама ня прынесла палёгкi. Беларусы немцам ня верылi, i паўстрымаць дэзэрцыю ў палiцыйных палках маглi толькi нацыянальна-сьведамыя, аўтарытэтныя ў беларускiм грамадзтве людзi. Адылi такiя людзi ня йшлi служыць у палiцыю. Трэба было нейкiм спосабам змусiць iх да гэтага. Гэткiм чынам i паўстала iдая арганiзацыi Беларускае Самааховы.

Праўда, нельга сказаць. што й зь беларускага боку ня было ўзьдзейнiчаньня на згаданую справу. Наадварот, беларускiя дзеячы ўвесь час старалiся пераканаць немцаў, каб у нейкай форме дазволiлi стварыць беларускiя збройныя адзiнкi. Пад цiскам беларускага грамадзтва гаварыў аб гэтым немцам i той-жа Ермачэнка й праф. В.Iваноўскi, што пераняў ад д-ра Тумаша пасаду старшынi гораду Менску.

У чэрвенi 1942 г. начальнiк нямецкае палiцыi Беларусi й Генэральны Камiсар супольна далi загад, накiраваны да Ермачэнкi, аб арганiзацыi Беларускае Самааховы. Атрымаўшы загад, Ермачэнка склiкаў сход, на якiм былi запрошаныя прадстаўнiкi ад беларускага грамадзтва, ад Генэральнага Камiсарыяту й ад штабу нямецкае палiцыi. Ермачэнка прачытаў загад, зьмест якога быў прыблiзна гэткi: Генэральны Камiсар Беларусi дазваляе беларускаму жыхарству Ген.



19 из 590