На другi дзень вечарам, павячэраўшы разам з мацi, ён пайшоў да "МУЗЕЯ МАДАМ ЦIБО" i купiў бiлет. Той самы стары, што прадаваў бiлеты, амаль не глядзеў на людзей, што iх куплялi, настолькi ён быў заняты, адлiчваючы рэшту i адрываючы адпаведныя часткi бiлетаў. Гальштук Вудра Вiльсана па-ранейшаму адсутнiчаў, здавалася, што нiхто i не заўважыў прапажы - гэта развесялiла Клайва, i ён нават хiхiкнуў. Клайв успомнiў, што надуты адганяла злодзеяў-кiшэннiкаў, гэты шаркаючы сышчык, быў апошнi, хто пайшоў з музея ў той вечар, калi ён там схаваўся, i падумаў, што ключы, вiдаць, у яго, таму i забiць яго трэба апошнiм.

Першая была жанчына. Клайв схаваўся зноў побач з шыбенiцай у той час, як натоўп паволi соваўся да выхаду, i калi Мiлдрэд праходзiла каля яго, у капелюшы i палiто, збiраючыся пайсцi дадому праз чорны ход, i нешта сказала перад гэтым служачаму ў выставачнай зале, Клайв вылез з свайго сховiшча i, зайшоўшы ззаду, зашчамiў рукой яе шыю.

Яна толькi ледзь чутна захрыпела. Клайв сцiснуў горла абедзвюма рукамi, каб яна больш не падала голасу. Нарэшце Мiлдрэд ссунулася на падлогу, i Клайв пацягнуў яе ў цёмны аддалены кут у пакоi для пераапранання. Па дарозе ён перакулiў нейкую кардонную скрыню, але грукат аказаўся не настолькi моцны, каб яго заўважылi iншыя служачыя.

- Мiлдрэд пайшла ўжо? - спытаў нехта.

- Я думаю, што яна ў канторы.

- Не, яе там няма. - Той, хто гэта сказаў, ужо прайшоў па калiдоры, дзе застаўся Клайв, трымаючы Мiлдрэд у руках. Потым той самы служачы зазiрнуў у пусты пакой для пераапранання, дзе яшчэ гарэла святло. - Яна пайшла ўжо. Я таксама сёння заканчваю.

Клайв зрабiў крок наперад i сцiснуў такiм жа прыёмам шыю мужчыны. Гэтым разам справа была куды цяжэйшая, бо чалавек супрацiўляўся, але рука Клайва была тонкая i моцная; ён дзейнiчаў хутка, стукнуўшы сваю ахвяру галавой аб драўляную падлогу.

- Што тут адбываецца? - пачуўшы глухi грукат у калiдоры, з'явiўся другi мужчына.



8 из 18