Але юнакi спалохана круцiлi галовамi. Старэйшы сказаў:

- Вы задумалi цяжкую справу. Цар Калхiды жорсткi i злосны i не аддасць вам залатое руно. I нават калi б ён згадзiўся аддаць вам яго, вы не зможаце перамагчы дракона, якi пiльнуе руно ў гаi Арэса. Гэты дракон нiколi не спiць, удзень i ўночы расплюшчаны яго вочы. Ён здалёку бачыць усiх, хто хоча падысцi да свяшчэннага дуба, на якiм вiсiць залатое руно. I гора таму, хто падыдзе занадта блiзка!

Арганаўтаў збянтэжылi гэтыя словы, але храбры Пялей сказаў:

- Не палохай нас, дзiця! Мы ведаем, што такое небяспека. Ёсць сiла ў нашых руках, нашы мячы вострыя i шчыты надзейныя. Мы воiны, i нам памагаюць багi Алiмпа. Ужо зусiм мала засталося нам плыць да Калхiды, а там няхай будзе што будзе!

На свiтаннi паднялi ветразi, i сыны Фрыкса сталi на карме i памагалi рулявому кiраваць карабель да берагоў Калхiды. Плылi цэлы дзень - апошнi дзень паходу - i да ночы дайшлi да вусця вялiкай ракi. Гэта быў Фазiс, паўнаводная рака Калхiды.

Арганаўты згарнулi ветразi, на вёслах увайшлi ў раку i паднялiся ўверх па цячэннi. Леваруч яны ўбачылi снежныя вяршынi Каўказа i на беразе горад Ээта, справа распасцiралася пустое поле Арэса i цямнеў гай, дзе нядрэмны дракон пiльнаваў залатое руно.

Усе арганаўты сабралiся на палубе, i Язон стаў каля пазалочанай галавы багiнi - ахавальнiцы "Арго", налiў поўную чашу вiна i вылiў у ваду - у гонар мацi-Зямлi, да якой яны наблiжалiся, у гонар багоў, якiя памагаюць падарожнiкам, i ў памяць герояў, што загiнулi ў дарозе. Потым скiравалi карабель у трыснёг, што рос каля берагоў, i, схаваўшыся ў высокай траве, паснулi амаль там, куды дагэтуль плылi.

Язон у цара Калхiды

На досвiтку арганаўты прачнулiся i пачалi раiцца, што iм рабiць.



32 из 109