Не прайшло i гадзiны, як Мечаны выказаў ёй сваю ўдзячнасць, прыдушыўшы яе любiмага персiдскага ката. Нiшто не можа мне памагчы збавiцца ад Мечанага. Ён астанецца са мною да самай маёй смерцi, бо сам ён не здохне нiколi. З паяўленнем у хаце Мечанага апетыт у мяне зусiм прапаў, i жонка кажа, што я вяну проста на вачах. Мiнулай ноччу Мечаны залез у куратнiк да майго суседа мiстэра Харвея i задушыў дзевятнаццаць яго пародзiстых курэй. Я вымушаны буду за iх заплацiць. Другiя нашыя суседзi пасварылiся з маёй жонкай i з'ехалi: прычынай сваркi зноў быў Мечаны.

Вось чаму я расчараваўся ў Стыве Макэе. Нiколi б не падумаў, што ён акажацца такiм паганцам.



12 из 12