Так як мы абмяркоўвалi не так даўно гэтую тэму - я заўважыў, як надзiва дакладна, хоць на гэта мала хто звярнуў увагу, не вельмi выразныя здагадкi высакароднага грэка пацвердзiлiся пазней касмагонiяй у адносiнах да нябесных туманнасцей, - то я падумаў, што ты абавязкова падымеш вочы, каб зiрнуць на вялiкую туманнасць у сузор'i Арыёна, i спадзяваўся, што менавiта так i атрымаецца. Ты сапраўды зiрнуў угору, тым самым упэўнiўшы мяне, што я правiльна iду па тваiм следзе. Але ў вельмi адмоўным водгуку на выступленне Шантыi ва ўчарашняй "Musee", нейкi з'едлiвы сатырык, намякаючы вельмi нетактоўна на тое, што шавец, якi стаў на катурны, змянiў i прозвiшча, прыпомнiў адзiн радок на лацiнскай мове, да якога мы часта звярталiся ў размовах. Я маю на ўвазе вось гэта: Perdidit antiquum litera prima sonum*.

* Страцiла былое гучанне першая лiтара (лац.).

Я неяк казаў табе, што радок быў напiсаны адносна Арыёна, бо некалi пiсалася Ўрыён, i так як мы яшчэ тады пажартавалi наконт гэтага, я ведаў, што ўсё гэта засталося ў тваёй памяцi. Таму было зразумела, што ты абавязкова злучыш у галаве думкi пра Арыёна i Шантыi. Тое, што менавiта так i здарылася, пацвердзiла твая ўсмешка. Ты падумаў, што бедны Шантыi сам сябе прынёс у ахвяру. Спачатку ты iшоў згорбiўшыся, а тут - выпрастаўся на ўвесь рост. Такiм чынам, я быў упэўнены, што ты падумаў пра мiзэрную фiгуру Шантыi. У той самы момант я перабiў твае думкi, зазначыўшы, што гэты Шантыi i праўда недаростак i было б лепей, каб ён паспрабаваў свае сiлы ў тэатры "Вар'етэ".

Неўзабаве пасля гэтага мы праглядалi вячэрнi выпуск "Судовай газеты", i нашу ўвагу прыцягнулi наступныя радкi:

"Незвычайнае забойства.

Сёння, а трэцяй гадзiне ночы, жыхароў квартала Сен-Рош абудзiлi ад сну немыя крыкi, што чулiся, вiдаць, з пятага паверха дома на вулiцы Морг, у якiм, як было вядома, жылi толькi мадам Л'Эспанэ i яе дачка мадэмуазель Камiла Л'Эспанэ. Пасля некаторай затрымкi, якая была выклiкана спробай зайсцi ў дом звычайным шляхам, дзверы пад'езда адчынiлi ломам, i туды зайшлi восем цi дзесяць чалавек суседзяў i разам з iмi два жандары.



9 из 37