У канцы шэсцьдзесят восьмага я звольнiўся з армii i перайшоў на лiтаратурную працу.

Мяне так i не выкрылi. Нiкому, на маё здзiўленне, не стала вядома пра мае судзiмасцi. А тое, што пры залiчэннi ў акадэмiю i пры назначэннi на службу ў ваенны трыбунал мяне правяралi, я быў упэўнены. Вiдаць жа, рабiлiся запыты ў адпаведныя ўстановы, дзе ёсць улiк усiх судзiмых. Толькi ж чаму абышлося ўсё цiха?

Я падаў заяву ў пракуратуру рэспублiкi аб маёй рэабiлiтацыi. Пракурор БССР Пастрэвiч Iван Пракопавiч, мой зямляк з Магiлеўшчыны, былы ваенны пракурор, з якiм я разам нейкi час служыў, атрымаўшы маю заяву, не паверыў, што я судзiўся, але загадаў зрабiць праверку гэтага.

Вось тут я i атрымаў разгадку майго шанцавання. Нi ў аддзеле ўлiку асуджаных МУС СССР, нi ў такiм жа рэспублiканскiм аддзеле я сярод асуджаных не значыўся. Чаму ж я выпаў з гэтага строгага ўлiку? А вельмi проста: нейкi супрацоўнiк аддзела гэтага не туды, куды трэба, сунуў заведзеную на мяне картку. Неахайнасць таго супрацоўнiка дала мне спакойную службу i спакойнае жыццё. Як кажуць, Бог мне памог.

Такi вось беглы эскiз майго жыцця з яго нечаканымi зiгзагамi. I меў рацыю забыты лiтаратар Баласогла, што можна, не трапiўшы куды iмкнуўся, быць карысным людзям хоць чым-небудзь. Я быў, лiчу, карысным.

А пра розныя судовыя i лагерныя гiсторыi мае апавяданнi нiжэй.

БАЕЦ ЛЁВА З БАБРУЙСКА

Баец Лёва, пра якога пойдзе гаворка, - не воiн, а рабочы на бойнi, якi забiвае жывёл на мяса.

Недзе ў чэрвенi трыццаць сёмага года ў менскую турму прывезлi з Бабруйска цэлы этап арыштаваных i распiхалi iх па камерах абы-як, нават многiя i падзельнiкi трапiлi разам. У нашу камеру завялi трох бабруйчан-жыдоў. Адзiн з iх быў бухгалтар, другi - шапачнiк, а трэцi, яго Лёва звалi, працаваў на бойнi байцом. Мужчына ён быў магутны, са здаравеннымi валасатымi рукамi, якiмi здолеў бы задушыць i быка. I рост меў каля двух метраў. Прырода вельмi разумная, яна надзяляе такiх асiлкаў спакойным, мяккiм характарам.



20 из 125