- Яны паспяшаюцца зноў узброiцца.

- А што, калi iх спынiць?

- Тады пойдуць у ход кулакi. Калi, вядома, дапусцiць, што дойдзе да гэтага. Або на гранiцах збяруцца вялiзныя армii ў баксёрскiх пальчатках з жалезнымi шпагамi. Забярыце пальчаткi - будуць бiцца кiпцюрамi, нагамi. Адрэжце ногi - заплююць адзiн аднаго. Вырвiце языкi, заткнiце раты - запоўняць паветра нянавiсцю, аж казуркi на зямлю пасыплюцца, а мёртвыя птушкi пападаюць з тэлефонных правадоў.

- Значыць, вы лiчыце, што нiчога добрага не выйдзе? - спытаўся сяржант.

- Абсалютна ўпэўнены. Тое ж самае, што сарваць з чарапахi панцыр. Цывiлiзацыя задыхнецца i памрэ ад шоку.

Малады чалавек пакiваў галавой.

- Можа, вы проста трымаецеся за цёплае месцейка i таму хлусiце i мне i самому сабе?

- Што ж, 90 працэнтаў чысцюткага, як вада, цынiзму, 10 працэнтаў рацыяналiзатарства. Гэтага дастаткова. Ачышчайцеся ад iржы i назаўсёды скончым з гэтым.

Сяржант рэзка ўскiнуў галаву.

- Адкуль вы ведаеце, што яна на мне ёсць? - сказаў ён.

- Хто яна?

- Iржа, вядома.

- Пра што вы гаворыце?

- Ведаеце, я магу гэта зрабiць. Магу сёння ж ноччу заржавець, калi захачу.

Чыноўнiк засмяяўся.

- Вы жартуеце.

- Не. Я доўга не рашаўся прыйсцi да вас. Таму рады, што вы самi паклiкалi мяне. Я даўно працую над гэтай вынаходкай. Яна - мая запаветная мара. Усё тут звязана з будовай пэўных атамаў. Няцяжка выявiць, што атамы сталёвай бранi размяшчаюцца ў пэўным парадку. Я хацеў бы парушыць гэты парадак. Як вы ведаеце, я спецыялiзаваўся па фiзiцы i металургii. I вось мяне асянiла: у паветры заўсёды прысутнiчае фактар iржавення. Вадзяная пара. Заставалася толькi зрабiць металу "нервовае ўзрушэнне". I тады ўсюды возьмецца за работу вада. Натуральна, не ў кожным метале. Наша цывiлiзацыя трымаецца на сталi, а я б не хацеў разбураць мiрныя пабудовы. Трэба знiшчаць толькi гарматы i снарады, танкi, самалёты, ваенныя караблi. У крайнiм выпадку тое ж самае можна зрабiць з меддзю, латунню i алюмiнiем. Я толькi прайдуся побач, i ад адной маёй прысутнасцi зброя знiкне.



2 из 5