- Тады я вырашыў, - сказаў малады чалавек. - Праз некалькi хвiлiн я абмiну Пост. У мяне ёсць пропуск. Дзякую, сэр, што аддалi мне частку вашага каштоўнага часу.

- Паслухайце, сяржант, не прымайце блiзка да сэрца. Я не ганю вас. I нiхто не кране вас пальцам.

- Ну вядома. Нiхто не паверыць мне. Бывайце, сэр.

Сяржант адчынiў дзверы i выйшаў.

Дзверы са стукам зачынiлiся, i Чыноўнiк застаўся адзiн. Пастаяў, задуменна гледзячы на дзверы. Потым уздыхнуў, пацёр твар рукамi. Зазванiў тэлефон. Чыноўнiк рассеяна зняў трубку.

- Гэта вы, доктар? Якраз збiраўся пазванiць. - Паўза. - Так, хацеў паслаць яго да вас. Лiчыце, што нiчога страшнага ў тым, што ён усюды бадзяецца? Вы так думаеце? Як скажаце, доктар. Ясна, мае патрэбу ў адпачынку, у поўным адпачынку. Нябога, яго замучыла насланнё вельмi цiкавага характару. Канечне. Ганьба. Вось да чаго даводзяць шаснаццацiгадовыя войны.

Голас у трубцы нешта прагудзеў у адказ.

Чыноўнiк выслухаў i кiўнуў галавой.

- Зраблю я сабе паметку, хвiлiначку, - ён палез па шарыкавую ручку, - не вешайце трубку, зараз, зараз. Вечна некуды падзену, - ён паляпаў па кiшэнях, толькi што была, не вешайце трубку, - ён адклаў трубку i абмацаў стол, высоўваючы шуфляду за шуфлядай. Яшчэ раз праверыў кiшэнi. Знерухомеў. Рукi зноў марудна спаўзлi ў кiшэнi i сталi зандзiраваць iх. Ён глыбока запусцiў вялiкi i ўказальны пальцы i выцягнуў дробку нечага незразумелага. Высыпаў гэта на стол: дробны, як пудра, жаўтавата-чырвоны ржавы парашок.

Нейкае iмгненне ён сядзеў, тупа ўтаропiўшыся на парашок. Потым узяў трубку.

- Мэт'юд, - сказаў ён, - падключайцеся хутчэй. - Шчоўкнула, i ён набраў другi нумар.

- Ало, прапускны пункт, слухайце ўважлiва: у любую хвiлiну можа з'явiцца мужчына, вы яго ведаеце, гэта сяржант Холмз, спынiце яго, падстрэльце яго, калi што якое - забiце, нiякiх пытанняў, забiце, як сабаку, зразумела, гэта я загадваю! Так, забiце яго, зразумела?!



4 из 5