
- Але, - адрэагаваў Роджэр Бэнтлi, - гэта якраз тое, што я хацеў прапанаваць.
Ён апусьцiў голку на кружэлку. Тая заграла.
Недзе тады, калi iскры з дому разьляцелiся, каб спалiць стайню, ахапiць агнём канiну i забiць сабаку, пачуўся гук пры ўваходзе.
Усе павярнулiся.
Незнаёмы чалавек стаяў у дзьвярох, трымаючы маленькi плецены кошык, зь якога вырываўся добра знаёмы лёгкi брэх сабакi.
Нават калi полымя ад сьвечак вакол труны кранулася фiранак, i апошнiя iскры панёс вецер...
Уся сям'я, патопленая ў сонечным сьвятле, сабралася вакол незнаёмца з плеценым кошыкам, чакаючы Бацькi, каб той падышоў i адкiнуў покрыва так, каб усе яны маглi апусьцiць туды свае рукi.
Гэты момант, як пазьней сказала Сузан, быў падобны да яшчэ аднаго чытаньня тэлефоннага даведнiка.
