
Той факт, што мы былi пачаткам фантастычнай, ашаламляльнай гiсторыi выжываньня. Мiнаюць стагодзьдзi, i будзе толькi лепш. Вы можаце запярэчыць, што наступная вайна забярэ нас усiх. Магчыма.
Магу сказаць толькi, што я думаю: вы пастарэеце, будзеце вельмi старымi людзьмi. Празь дзевяноста гадоў бальшыня людзей будзе мець вылекаваныя сэрцы, дасьледаваную анкалёгiю й больш працяглае жыцьцё. Шмат маркотаў зьнiкне iзь сьвету, дзякуй Богу. Гэта будзе лёгка зрабiць? Не. Цi здолеем мы? Так. Не ва ўсiх краiнах адразу. Але, урэшце, у бальшынi.
Як я сказаў учора, пяцьдзясят гадоў назад, калi ты хацеў наведаць сваiх цётак, дзядзькоў, бабулек i дзядулек, братоў ды сёстраў, ты йшоў на могiлкi. Была адна тэма - сьмерць. Пара завяршаць, Роднi?
Роднi засьведчыў, што ёсьць яшчэ хвiлiна.
Роджэр Бэнтлi скарыстаў яе:
- Зразумела, усё шчэ памiраюць дзеткi. Але ж не мiльёны. Старыя? Уладзiць iх у Сонечным Горадзе замест мармуровага Садавiнавага саду.
Бацька акiнуў вокам сваю сям'ю ў храме, сям'ю з запаленымi вачыма.
- Божа, паглядзеце на сябе! Цяпер азiрнецеся. Тысячагодзьдзi поўнага страху, абсалютнай трывогi. Як бацькам было заставацца ва ўласным розуме, выхоўваючы дзяцей, палова зь якiх памерла, халера мяне бяры. Нягледзячы на разьбiтыя сэрцы, яны жылi. У той час, як мiльёны памiралi ад грыпу цi чумы.
Мы жывем у iншым часе, дзе ўсё для нас спакойна. Але наўкола нас катастрофа: мы не заўважаем яе, бо мы перад ёй абароненыя.
Зараз я змоўкну, толькi адно слова Догу. Таму што мы любiлi яго, мы зрабiлi гэтую амаль дурную штуку, гэтую службу, але нам анi не шкада, што мы купiлi яму дзялянку зямлi на могiлках, i нам ня сорамна за тое, што мы казалi. Магчыма, мы нiколi ня прыйдзем адведаць яго, хто ведае? Аднак ён мае сваё месца. Сабака, стары хлопчык, дабраслаўляю цябе. Цяпер, усе, падзьмеце яму ў носiк.
Кожны падзьмуў у носiк мёртвага сабакi.
- Тата, - сказаў Роднi раптам, - цi можна нам паслухаць запiс яшчэ раз?
