Шкада, што яны, спадзеючыся на бяссмерце душы, не разумеюць простага: усё зямное там страчвае сэнс. Не квiтнець больш лавандзе, не згараць у агнi жадання, не пакутаваць i не радавацца, не патанаць табе, бацька, у безданi вар'яцтва, якое прымушала цябе ствараць, пiць гарэлку, кахаць гэтую белатварую жанчыну, чужую жонку. I нават калi я, праз шмат гадоў, правяду яе душу ў нашы прасторы, вам ужо нiколi не быць разам. Вы не заўважыце адно аднаго, як Георг Вiльгельм Фрыдрых Гегель не заўважыў цуду майго нараджэння, бо жыццё i каханне дадзены толькi жывому.

Аўтобус спынiўся на ўзгорку, сярод зялёных дрэў i надмагiлляў. Анёл яшчэ раз пагладзiў бацькаву душу i стаў выпростваць свае кварка-глюённыя канечнасцi, якiя толькi ўмоўна, ад вялiкай фантазii, можна было назваць крыламi.



12 из 12