
Усё гэта было не больш важкай прычынай, чым толькi што ўсвядомленая варожасць да сцяны капiтолiя, не больш значная, чым нават недарэчная цiкавасць да другога боку капiтолiя. Але ўсё ж другi бок капiтолiя хутчэй за ўсё можна было б назваць галоўнай прычынай. I тут ён зразумеў, на гэты раз раптоўна i з пачуццём жаху, што ён не збiраецца кiдаць газету нi ў той вечар, нi наогул. Ён ведаў, што такое ўладкаванасць. Ён разумеў, што гэта такое, калi справы iдуць добра. Ён застанецца з газетай, i газета возьме яго пад сваю апеку.
Ён адвярнуўся ад капiтолiя i паплёўся да стала. Джэз ужо была каля свайго стала, апранала палiто. Iдучы да выхаду, яна прыпынiлася, каб памахаць Грыну. Той кiўнуў галавой i нешта прадуднiў.
"Дабранач", - сказаў Макгiр, калi яна праходзiла каля яго стала.
"Дабранач", - сказала Джэз. "Так, так, добрай ночы", - паўтарыла Джэз, звяртаючыся да нечага ў сваiх думках.